Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У прыгарадзе Парыжа арыштаваны падазраваны ў падрыхтоўцы тэракту


Менавіта гэты чалавек быў завочна прызнаны вінаватым у перапраўцы джыхадзістаў ў Сырыю.

У парыскім прыгарадзе Аржанцёй, дзе напярэдадні ў кватэры быў затрыманы адзін з падазраваных у датычнасьці да падрыхтоўкі тэракту ў Францыі, пры вобшуку знойдзена зброя. Паводле інфармацыі радыё France Info знойдзеныя самаробныя выбуховыя рэчывы, некалькі аўтаматаў «Калашнікаў» і пісталеты.

У чацьвер ноччу кіраўнік МУС Францыі Бэрнар Казнёў паведаміў аб арышце падазраванага ў падрыхтоўцы тэракту. Па словах міністра, падрыхтоўка новага нападу знаходзілася на «прасунутай стадыі».

Падазраваны, грамадзянін Францыі, дастаўлены ў паліцыю. Міжнароднае францускае радыё, спасылаючыся на дадзеныя агенцтва France-Presse, паведамляе, што 29 ліпеня мінулага года ў Бруселі гэты чалавек быў завочна прызнаны вінаватым па справе аб перапраўцы джыхадзістаў ў Сырыю.

Разам з ім завочна да 20 гадоў турмы тады ж быў асуджаны і Абдэльхамід Абаўд, які падазраецца ў арганізацыі парыскіх тэрактаў у лістападзе 2015.

Кіраўнік МУС Францыі адзначыў, што цяпер няма важкіх доказаў наяўнасьці сувязі паміж тэрактамі ў Парыжы ў лістападзе летась і Брусэлі 22 сакавіка сёлета.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG