Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гавары праўду» просіць Мінкульт зьняць сэрыял пра БНР


«Гавары праўду». Зьміцер Бандарчук, Тацяна Караткевіч і Андрэй Дзьмітрыеў
«Гавары праўду». Зьміцер Бандарчук, Тацяна Караткевіч і Андрэй Дзьмітрыеў

На думку лідэраў кампаніі, такі мастацкі сэрыял паспрыяе ня проста годнаму ўшанаваньню 100-годзьдзя БНР, але і таму, каб нацыянальнае сьвята стала сапраўды ўсенародным.

«За апошнія гады ўвага да гэтай знакавай у гісторыі беларускай незалежнасьці і дзяржаўнасьці падзеі непараўнальна падвысілася. Але яе па-ранейшаму мала. Як на грамадзкім, так і дзяржаўным узроўні.

У зьвязку з тым, што праз два гады наша краіна будзе адзначаць 100-годзьдзе БНР, грамадзянская кампанія „Гавары праўду“ лічыць своечасовым ужо зараз распачаць працу над мастацкім тэлесэрыялам пра тыя гістарычныя падзеі», — гаворыцца ў заяве, якую Андрэй Дзьмітрыеў даслаў праз zvarot.by у Міністэрства культуры.

«Тэлевізійны мастацкі сэрыял паспрыяе ня проста годнаму ўшанаваньню 100-годзьдзя БНР, але і таму, каб нацыянальнае сьвята стала сапраўды ўсенародным. У цяперашніх палітычных варунках вельмі важна паказаць, што нашыя свабода, незалежнасьць, дзяржаўнасьць — зусім не шчасьлівы выпадковы падарунак лёсу, а вынік векавога змаганьня цэлых радаводаў, многіх пакаленьняў, тысяч і тысяч патрыётаў за беларускую будучыню», — лічаць у «Гавары праўду».

Таксама лідэры кампаніі прапанавалі Міністэрству культуры выступіць з ініцыятывай абвясьціць 2018 год Годам стагодзьдзя БНР і прыняць адпаведную дзяржаўную праграму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG