Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці пакіне Кадыраў пасаду пасьля сустрэчы з Пуціным?


Палітычная карыкатура Аляксея Кустоўскага.

Палітычная карыкатура Аляксея Кустоўскага.

Паўнамоцтвы Рамзана Кадырава на пасадзе кіраўніка Чачні завяршаюцца 5 красавіка.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у пятніцу сустрэнецца з кіраўніком Чачні Рамзанам Кадыравым. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар кіраўніка Расеі Дзьмітрый Пяскоў. Ён адмовіўся ўдакладняць тэму будучай размовы.

Паўнамоцтвы Рамзана Кадырава на пасадзе кіраўніка Чачні завяршаюцца 5 красавіка. Раней ён заяўляў пра гатоўнасьць пакінуць сваю пасаду.
Рамзан Кадыраў узначальвае Чачню з 2007 года. У канцы студзеня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін назваў яго дзейнасьць на пасадзе кіраўніка Чачні «эфэктыўнай».


Сам Кадыраў неаднаразова называў сябе «верным салдатам» Пуціна.

23 лютага апазыцыянер Ільля Яшын прадставіў даклад «Пагроза нацыянальнай бясьпекі». Па словах Яшына, галоўная задача гэтага дакумэнта — прыцягнуць увагу грамадзтва і дамагчыся адстаўкі Кадырава з пасады кіраўніка Чачні.

XS
SM
MD
LG