Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанка Анхэля Эсьпіноса стала ганаровым сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў


Анхэля Эсьпіноза

Анхэля Эсьпіноза

Гэта адбылося падчас паседжаньня Рады арганізацыі 24 сакавіка. У сябры Саюзу таксама прынятыя празаік Марыя Роўда і крытык Ціхан Чарнякевіч.

Анхэля паведаміла Свабодзе, што з радасьцю пагадзілася стаць ганаровым сябрам арганізацыі:

«Прапанову стаць ганаровым сябрам я атрымала ад Саюзу беларускіх пісьменьнікаў яшчэ месяц таму. Але афіцыйна ўсё адбылося толькі на Радзе. Мяне запыталі, і я дала згоду прэтэндаваць. Вельмі радая, што мяне прынялі. Гэта гонар, і я ўсьцешаная мець такое сымбалічнае прызнаньне ад прэстыжнай арганізацыі. Для мяне гэта — нагода працаваць удвая больш старанна, цяпер маю пэўную адказнасьць перад беларускай літаратурай, і буду імкнуцца пісаць цікавей і больш якасна».

У Анхэлі Эсьпіносы ў 2015 годзе выйшаў зборнік беларускамоўных вершаў «Раяль ля мора». У лютым 2016 году паэтка брала ўдзел у літаратурным фэсьце «Вершы на асфальце».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG