Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто яны — расейскамоўныя джыхадзісты «Ісламскай дзяржавы»? ВІДЭА


Па этнічнаму складу гэта ў асноўным, чачэнцы, дагестанцы і інгушы.

Паводле ацэнак экспэртаў, у Сырыі і Іраку сёньня ваююць да 5 тысяч расейскіх грамадзян, большасьць — у складзе «Ісламскай дзяржавы». Расейскія ўлады спрабуюць кантраляваць сытуацыю, закрываючы мячэці і перасьледуючы салафіцкіх імамаў. Але ўсе гэтыя меры прыводзяць толькі да большай радыкалізацыі маладых ісламістаў. Спыніць гэта пакуль не ўдаецца.


Хто яны — расейкамоўныя джыхадзісты? Па этнічнаму складу гэта ў асноўным, чачэнцы, дагестанцы і інгушы. Сярод іх даволі шмат беднай сялянскай моладзі, асабліва з Чачні. Але ёсьць і амбіцыйныя маладыя гараджане, якія бачаць у «Ісламскай дзяржаве» магчымасьць рэалізаваць сябе.

Амаль усім не хапае адукацыі, сьвецкай і рэлігійнай, адзначаюць экспэрты. Затое яны ахоплены гневам і жаданьнем помсьціць за тое, што яны лічаць несправядлівасьцю сьвету. Для многіх, кажуць псыхолягі, ад’езд у «Ісламскую дзяржаву» — уцёкі ад абставінаў, у якія паставіла іх жыцьцё.

Да Алімпіяды ў Сочы расейскія ўлады адкрылі межы і дазволілі шматлікім радыкальным маладым людзям зьехаць. Але пасьля гэтага ў Расеі крыміналізаваць ўдзел ва ўзброеных фармаваньнях за мяжой, зачыніўшы шматлікім ісламістам магчымасьць вярнуцца дадому.

Сёньня Паўночны Каўказ працягвае заставацца нестабільным рэгіёнам, — адзначаюць экспэрты. Сярод праблемаў — незадаволенасьць, зьвязаная з нявырашанымі канфліктамі, адсутнасьць вяршэнства права, грубыя парушэньні правоў чалавека, паўсюднае ўжываньне катаваньняў, гвалтоўныя зьнікненьні, праблема з карупцыяй, эканамічным разьвіцьцём, сучаснай клянавай сыстэмай. Усё гэта не дае магчымасьці моладзі разьвівацца і штурхае яе да рэлігійнага экстрэмізму, — мяркуюць экспэрты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG