Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Керы: санкцыі супраць Расеі адменяць пасьля выкананьня менскіх пагадненьняў


Джон Керы і Сяргей Лаўроў падчас сустрэчы ў Маскве, 24 сакавіка 2016 году

Джон Керы і Сяргей Лаўроў падчас сустрэчы ў Маскве, 24 сакавіка 2016 году

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы заяўляе, што санкцыі супраць Расеі будуць зьнятыя пры ўмове поўнага выкананьня Масквой менскіх дамоўленасьцяў.

«Я паўтарыў абяцаньні прэзыдэнта ЗША Барака Абамы, санкцыі будуць зьнятыя, калі ўсе пункты менскіх пагадненьняў будуць выкананыя, уключаючы вывядзеньне ўсіх ўзбраеньняў і войскаў, а таксама вяртаньне сувэрэнітэту ўкраінскай мяжы», — сказаў Джон Керы ў чацьвер увечары па выніках сустрэч у Маскве.

Па словах жа кіраўніка МЗС Расеі Сяргея Лаўрова, у Масквы і Вашынгтона няма рознагалосьсяў адносна безальтэрнатыўнасьці менскіх дамоўленасьцяў.

«Нягледзячы на некаторыя нюансы, у нас няма рознагалосьсяў у тым, што тычыцца безальтэрнатыўнасьці выкананьня менскіх дамоўленасьцяў, у тым ліку праз прамы дыялёг Кіева з Данецкам і Луганскам, уключаючы такія пытаньні, як забесьпячэньне бясьпекі і прасоўваньне палітычнага працэсу», — сказаў Лаўроў.

24 сакавіка, у Маскве дзяржсакратар ЗША Джон Керы сустракаўся з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым і расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным. Галоўнымі тэмамі сталі Ўкраіна і Сырыя.

ЗША і ЭЗ увялі эканамічныя санкцыі супраць Расеі ў адказ на яе падтрымку сэпаратыстаў, якія кантралююць частку ўсходу Ўкраіны. Масква гэтыя абвінавачваньні абвяргае і кажа, што на Данбасе могуць быць хіба што добраахвотнікі.

Менскія дамоўленасьці прадугледжваюць вывядзеньне ўсіх замежных фармаваньняў, ваеннай тэхнікі і наймітаў з тэрыторыі Ўкраіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG