Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васіль Парфянкоў застаецца пад хатнім арыштам, яго камандзіра адпусьцілі на волю


Васіль Парфянкоў у судзе 24 лютага
Васіль Парфянкоў у судзе 24 лютага

Апэляцыйны суд Кіева зьмяніў меру стрыманьня камандзіру батальёна «Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў» Мікалаю Каханіўскаму, які падазраецца ў пагромах аддзяленьняў «Альфа-банка», «Ашчадбанка Расеі» і офіса бізнэсмэна Рыната Ахметава ў цэнтры Кіева.

«Апэляцыйны суд горада Кіева зьмяніў мне меру стрыманьня з хатняга арышту на асабістае абавязаньне», — напісаў ён на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Пагромы адбыліся 20 лютага, а 26 лютага суд абраў Каханіўскаму меру стрыманьня ў выглядзе хатняга арышту з 20.00 да 6.00 на 2 месяцы.

«Рашэньне абсалютна несправядлівае. Я не зьяўляюся чалавекам, які будзе хавацца, уцякаць з гэтай краіны. Я яе абараняю і, громячы маскоўскія банкі, офіс сэпаратыста Рыната Ахметава, я абараняў сваю краіну, а не зьдзяйсьняў нейкія хуліганскія дзеяньні», — заявіў тады ён.

Адзін з самых актыўных удзельнікаў пагромаў, беларус Васіль Парфянкоў тым часам застаецца пад хатнім арыштам.

«Ён пад хатнім арыштам. Трэба сказаць, што ня вельмі моцна сьледчыя яго кантралююць. Васіль сябе добра адчувае, зьяўляецца на ўсе сьледчыя захады. Таму, наколькі гэтую сытуацыю можна назваць нармальнай, у Васіля ўсё нармальна. Калі яму нешта трэба, то мы яму дапамагаем, бо гэта наш баец і ўсё ў яго павінна быць добра. Мы, у сваю чаргу, захоўваем сваю мэту барацьбы супраць расейскага бізнэсу ва Ўкраіне», — паведаміў Свабодзе Мікола Каханіўскі.

Ён адзначыў, што пасьля таго, як скончацца сьледчыя захады, Васіля Парфянкова будуць судзіць. У яго ёсьць адвакаты, якія шчыльна працуюць з Васілём Парфянковым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG