Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пост


Даніэле Крэсьпі, «Сьв. Карла Барамэй у дні посту» (1628).

Даніэле Крэсьпі, «Сьв. Карла Барамэй у дні посту» (1628).

Ня зьвера — дык рыбу, ня птушку — дык яйкі, ня кветку — дык корань. Увесь час некага ці нешта пазбаўляем жыцьця. Харчовы ланцуг. Зьнішчаем наўкольнае — каб заставацца самім.

Толькі ў сонца, вады і паветра прашу даць мне сілы быць без забойства. Хаця б у гэтыя дні, перад тым, як забілі Яго.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

XS
SM
MD
LG