Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад танга да лезгінкі. Як танчаць прэзыдэнты ВІДЭА


Барак Абама танчыць танга

Барак Абама танчыць танга

Барак Абама, Джордж Буш, Уладзімр Пуцін, Аляксандар Лукашэнка, Іслам Карымаў — шмат хто з кіраўнікоў дзяржаваў хоць раз публічна пускаўся ў скокі. Кожны па-свойму.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і яго жонка Мішэль станчылі танга з прафэсійнымі танцорамі падчас званага абеду ў Буэнас Айрэсе, арганізаванага прэзыдэнтам Аргэнціны Маурысіа Макра.
Агенцтва ABC News паведамляе, што гэта быў экспромт — калі аргентынская танцорка запрасіла Абаму на танец, ён спачатку адмаўляўся, але ў рэшце пагадзіўся. Неўзабаве да іх далучылася першая лэдзі Мішэль Абама ў пары з прафэсійным танцорам.


Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка

На Славянскім Базары ў 2007 годзе Аляксандар Лукашэнка патанчыў зь Веркай Сярдзючкай (Андрэем Данілкам).

Прэзыдэнт Барыс Ельцын

Займаў пасаду прэзыдэнта Расеі ў 1991-1999 гг. Быў вядомы, як кіраўнік дзяржавы, які не цураецца забаваў пры кожным зручным выпадку.



Прэзыдэнт Джордж Буш

Джордж Буш-малодшы, які быў прэзыдэнтам ЗША ў 2001-2009, не даваў сумаваць журналістам.



Прэзыдэнт Абульфаз Эльчыбей

Займаў пасаду прэзыдэнта Азэрбайджану ў 1992-1993. Гэтае відэа было зьнятае на адной з урачыстасьцяў у Баку.



Прэзыдэнт Іслам Карымаў

Мясцовыя журналісты сьцьвярджаюць, што прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў, нягледзячы на сталы ўзрост, танчыць падчас сьвяткаваньня Наўрузу практычна кожны год.



Прэзыдэнт Эмамалі Рахмон

Нядаўна ў інтэрнэце зьявілася відэа, на якім прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон сьпявае і танчыць на адной зь вясельных урачыстасьцяў.



Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Рамзан Кадыраў

Рамзан Кадыраў хваліцца тым, што выдатна танчыць. Кіраўнік Чачні любіць паскакаць на грамадзкіх мерапрыемствах, не чакаючы запрашэньня.


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў

Кіраваў Расеяй у 2008-2012 годзе. У Twitter пракамэнтаваў гэтае відэа: «Зажигаем на встрече с курсом».

XS
SM
MD
LG