Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваўкавыскія школьнікі віталі міністра Вашчыкоўскага па-польску і па-беларуску


У Ваўкавыску міністар Вашчыкоўскі наведаў школу з польскай мовай навучаньня. Але перш чым ісьці ў школу, папрасіў правесьці яго па горадзе. Выйшлі на цэнтральную плошчу да помніка ваўку, што на гарадзкім гербе.

Міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі знаёміцца з Ваўкавыскам

Міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі знаёміцца з Ваўкавыскам

Мясцовы гісторык распавядаў міністру пра гісторыю гораду. Па дарозе нейкі малады чалавек вітаў міністра польскім сьцяжком. Спадар Вашчыкоўскі ўсьміхнуўся і памахаў яму рукой у адказ.

На сустрэчу зь міністрам запрасілі толькі настаўнікаў ды некаторых бацькоў, якіх на ўваходзе спраўджвалі паводле сьпісу. Навучэнцы віталі міністра Вашчыкоўскага хлебам і сольлю, прычым як па-польску, так і па-беларуску. Міністар агледзеў школу. Адбыўся невялікі канцэрт школьнай самадзейнасьці.

Міністра Вашчыкоўскага вітаюць навучэнцы Ваўкавыскай школы з польскай мовай навучаньня

Міністра Вашчыкоўскага вітаюць навучэнцы Ваўкавыскай школы з польскай мовай навучаньня

Пасьля гэтага міністар падзякаваў за гасьціннасьць, пахваліў вучняў за цудоўны канцэрт і абяцаў, што гэта не апошняя ягоная сустрэча ў Ваўкавыску. На разьвітаньне падараваў школе вялікі тэлевізар. Ад гарадзкіх уладаў атрымаў у падарунак драўлянага зубра — як сымбаль Белавескай пушчы.

Канцэрт ваўкавыскіх школьнікаў у гонар міністра Вашчыкоўскага

Канцэрт ваўкавыскіх школьнікаў у гонар міністра Вашчыкоўскага

XS
SM
MD
LG