Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прайшлі ператрусы на кватэрах антыфашыстаў


У турме на Акрэсьціна знаходзяцца затрыманыя Ільля Валавік і яшчэ адзін хлопец, які папрасіў не называць ягонага імя.

Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

У кватэрах менскіх антыфашыстаў адбылося больш за 20 ператрусаў.

Паводле жонкі Ільлі Валавіка Алены, людзі ў касках, з аўтаматамі ўварваліся ў іх кватэру ў 7.20 раніцы. З кватэры Валавіка забралі кампутары, друкаваную прадукцыю, налепкі і адзеньне.

Алена цяпер цяжарная. Пасьля ператрусу яе забралі ў бальніцу з падазрэньнем на выкідыш.

Ператрус на кватэры Валавіка зьвязаны з крымінальнай справай, заведзенай амаль 2 гады таму.

29 чэрвеня 2014 году на прыпынку «Ўнівэрсам» на вуліцы Несьцерава здарылася бойка, а пасьля невядомыя разьбілі шкло ў тралейбусе. Алёна кажа, што мужа і многіх знаёмых ужо дапытвалі раней па гэтай справе. Але цяпер справу вырашылі аднавіць. Яна распачатая паводле артыкула «Хуліганства».

Ільля Валавік працаваў трэнэрам, ён чэмпіён Беларусі па лоў-кіку, удзельнічаў у антыфашысцкім руху, быў заўзятарам футбольнага клюбу «Партызан». Валавіка затрымлівалі перад чэмпіянатам сьвету па хакеі ў Менску.

XS
SM
MD
LG