Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп і Клінтан выйгралі праймэрыз у Арызоне


У ЗША на чарговым этапе перадвыбарчай кампаніі лідэры сярод рэспубліканцаў і дэмакратаў — Дональд Трамп і Гілары Клінтан — перамаглі на праймэрыз у штаце Арызона.

Аднак на кокусах (партыйных сходах) у Юце і Агаё Трамп прайграў свайму суперніку Тэду Крузу. У Юце Клінтан абышоў яе галоўны супернік Бэрні Сандэрс.

Гэты апошні раўнд перадвыбарчых спаборніцтваў прайшоў пасьля выбухаў у Брусэлі, адказнасьць за якія ўзяла на сябе «Ісламская дзяржава». Галоўнай тэмай палітычных баталій стала барацьба з пагрозай ісламскага экстрэмізму.

Трамп сказаў, што Злучаным Штатам варта катаваць падазраваных у тэрарызме; Круз заклікаў узмацніць сачэньне ў тых месцах ЗША, дзе жывуць мусульмане.

Клінтан адбівала аргумэнты рэспубліканскіх палітыкаў, заявіўшы: «Нам патрэбны галоўнакамандуючы, які можа забясьпечыць моцнае, разумнае і перш за ўсё ўстойлівае лідэрства ў змаганьні з гэтымі пагрозамі».

«Апошняе, што нам трэба, гэта лідэры, якія выклікаюць больш страху», — падкрэсьліла яна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG