Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла Ганна Вольская, прадусарка «Крамбамбулі»


Ганна Вольская і Лявон Вольскі, 2015

Ганна Вольская і Лявон Вольскі, 2015

Жонка Лявона Вольскага Ганна пайшла з жыцьця ў 40 год.

Ганна Вольская, жонка сьпевака Лявона Вольскага і прадусарка «Крамбамбулі», памерла 23 сакавіка ад анкалягічнай хваробы, паведамляе БАЖ. Гэта адбылося ў дзень 18-годзьдзя ейнай дачкі Адэлі. Пра час і месца пахаваньня паведамяць пазьней.

Ганна пазнаёмілася зь Лявонам падчас працы ў рэклямным аддзеле «Радыё 101.2», пэўны час была дырэктаркай гурту N.R.M., нязьменнай прадусаркай «Крамбамбулі» і сольных альбомаў Вольскага. Таксама была суаўтаркай сцэнару, прадусарам і акторам у шэрагу праектаў тэлеканалу «Белсат».

2006: Прыватны дзёньнік: Ганна Вольская

Вялікае інтэрвію Ганны Вольскай у 2008 годзе на Generation.by

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG