Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Што-нішто для празаіка-пачаткоўца


Сальвадор Далі, «Трывучасьць памяці» (1931)

Сальвадор Далі, «Трывучасьць памяці» (1931)

Крыху пра асаблівасьці запамінаньня.

Тьма, во тьме закружились пустоты,
Осязаем и призрачен след.
Дунул ветер и следа как нет.
Слышен шаг наступающей роты...

Лухта, вядома. Але помню са школьных часоў, аднойчы прачытаўшы.

Укінутыя ў прозу некалькі рыфмаваных радкоў могуць застацца ў памяці на ўсё жыцьцё. І чым большая лухта, тым мацней трымаецца.

Гэтыя радкі — з рускамоўнага выданьня «Казак робатаў» Станіслава Лема. (Назву твора ўдакладняў у Вікіпэдыі, бо ня памятаю.)

А вось яшчэ — з О’Генры:

Ророро, цыцыцы
Питерс, Такерс молодцы

Ня памятаю ні назвы апавяданьня, ні сюжэту. А імёны двух герояў, дзякуючы двум рыфмаваным радкам, убіліся ў памяць на ўсё жыцьцё.

***

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG