Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускую мову будуць вывучаць у кітайскіх ВНУ


Беларускую мову будуць вывучаць у кітайскіх ВНУ, паведаміў у аўторак Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін, выступаючы ў Менску на пасяджэньні моладзевага клюбу «Юны дыплямат», паведамляе БЕЛТА.

Кітайскі дыплямат лічыць важным, што ў Менску і іншых гарадах Беларусі школьнікі і гімназісты вывучаюць кітайскую мову. У тым, што школьнікі дасягаюць нядрэнных посьпехаў, пасол пераканаўся, паслухаўшы кітайскія песьні і вершы ў выкананьні беларускіх дзяцей.

Беларусь і Кітай рыхтуюцца адзначаць 25-годзьдзе беларуска-кітайскіх дыпляматычных адносін. На сайце Міжнароднага радыё Кітаю існуе беларускамоўная старонка.

XS
SM
MD
LG