Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька беларусаў, якіх правяраюць на дачыненьне да тэрактаў, адмаўляецца гаварыць пра сыноў

  • БелаПАН

Аляксей Доўбаш, фота з сацыяльных сетак

Аляксей Доўбаш, фота з сацыяльных сетак

Бацька братоў-беларусаў Доўбашаў, якіх правяраюць на дачыненьне да тэрактаў у Брусэлі, учыненых у аэрапорце і мэтро 22 сакавіка, адмаўляецца размаўляць пра сваіх дзяцей.

Ён жыве ў вёсцы ў Гомельскай вобласьці. У сельсавеце БелаПАН паведамілі, што мужчына 1969 года нараджэньня жыве з састарэлымі бацькамі, доўгі час нідзе не працуе, пэрыядычна «запівае» і праходзіў лячэньне ў ЛПП. Паводле дадзеных сельсавета, мужчына раней жыў зь сям`ёй у Гомелі, разьвёўся, і жонка зь дзецьмі зьехала ў Бэльгію. «Яго сын, які ў Бэльгіі, гады два таму па сацыяльных сетках знайшоў жыхароў нашай вёскі і хацеў зьвязацца з бацькам. Потым ён прыяжджаў сюды, да бацькі, гады два таму, прабыў каля тыдня. Цяпер Міхаіл жыве са старымі бацькамі, даглядае іх», — распавялі ў сельсавеце.

Імёны трох выхадцаў зь Беларусі — Івана і Аляксея Доўбашаў, а таксама Марата Юнусава — былі названыя расійскім парталам lifenews.ru у сувязі з тэрактамі ў Бруселі, якія адбыліся сёньня. У інтэрвію Свабодзе браты абверглі сваё дачыненьне да тэрактаў.

Паводле паведамленьняў СМІ, Юнусаў атрымаў грамадзянства Бэльгіі ў 2008 годзе. Аляксей Доўбаш жыў там з 2007 году. Яго малодшы брат Іван таксама жыў у гэтай краіне. Усе яны прынялі іслам. Яшчэ тыдзень таму расійскія СМІ папярэджвалі, што браты-беларусы могуць быць датычныя да падрыхтоўкі тэрактаў у Бэльгіі.

XS
SM
MD
LG