Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль: пытаньне аб абмене Саўчанкі можа вырашыць толькі Пуцін


Прэс-сакратар расейскага лідэра Дзьмітрый Пяскоў.

Прэс-сакратар расейскага лідэра Дзьмітрый Пяскоў.

Прэс-служба Пуціна заяўляе, што ў пытаньні аб абмене ўкраінскай лётчыцы Расея «будзе дзейнічаць у строгай адпаведнасьці з нацыянальным заканадаўствам».

Пытаньне аб выдачы Ўкраіне ці абмене Надзеі Саўчанкі можа вырашыць толькі прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін. З такой заявай выступіў прэс-сакратар расейскага лідэра Дзьмітрый Пяскоў. Паводле яго, у пытаньні аб абмене ўкраінскай лётчыцы Расея «будзе дзейнічаць у строгай адпаведнасьці з нацыянальным заканадаўствам».

Данецкі гарадзкі суд Растоўскай вобласьці ў аўторак прысудзіў украінскую лётчыцу Надзею Саўчанку да 22 гадоў калёніі агульнага рэжыму, прызнаўшы яе вінаватай у дачыненьні да забойства двух расейскіх журналістаў пад Луганскам летам 2014 году. Па абвінавачваньні ў незаконным перасячэньні расейскай мяжы Саўчанцы прызначаны штраф 30 тысяч рублёў.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка назваў працэс па справе Саўчанкі «ганебным судзілішчам». Паводле яго, Пуцін «падчас сустрэч у нармандзкім фармаце абяцаў вярнуць» украінскіх вайскоўцаў на радзіму. «Надышоў момант выканаць гэтае абяцаньне!» — заявіў Парашэнка, дадаўшы, што наўзамен ён гатовы перадаць Расеі двух расейскіх вайскоўцаў, «затрыманых за ўдзел ва ўзброенай агрэсіі супраць Украіны».

XS
SM
MD
LG