Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступствы брусэльскіх тэрактаў для Беларусі


Віталь Цыганкоў

Віталь Цыганкоў

Першасныя наступствы таго факту, што ў тэрактах ў Бэльгіі, магчыма, удзельнічалі ураджэнцы Беларусі:

1. Беларусь прагучыць ва ўсіх сусьветных СМІ, як краіна, адкуль паходзяць тэрарысты.

2. У грамадзян Беларусі павінны ўзьнікнуць пытаньні, «а куды глядзяць нашы спэцслужбы».

3. У размовах Лукашэнкі з Захадам тэма «змаганьня з тэрарызмам» зноў становіцца больш актуальнай, чым, напрыклад, «правы чалавека» — Захаду важна будзе не дапусьціць, каб тэрарысты не гадаваліся яшчэ і ў Беларусі.

4. Далёкая і неабавязковая пэрспэктыва — але існуе магчымасьць, што гэты выпадак акажа ўплыў на візавую палітыку і на праверкі беларускіх грамадзянаў на межах.

Меркаваньне аўтара можа не супадаць зь меркаваньнем рэдакцыі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG