Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бомба на палубе


Уільям Тэрнэр, «Крушэньне транспартнага судна» (1810)

Уільям Тэрнэр, «Крушэньне транспартнага судна» (1810)

Напачатку вайны майго бацьку, як і сотню іншых юнакоў з Адэсы, перавозілі на баржы ў Наварасійск. Раптам «Мэсэр». Баржа — як мішэнь у ціры пасярэдзіне Чорнага мора.

Немец вырашыў паказаць баявое майстэрства, скінуў бомбу ў некалькіх мэтрах над караблём. Але бомба ў бамбалюку «Мэсэршміта» ляжала гарызантальна, з-за «пантоў» лётчыка яна не пасьпела павярнуцца пад сілай прыцягненьня ўзрывальнікам уніз, бокам на палубу і ўпала. І ня выбухнула. Немец паляцеў па сваіх справах. Хлопцы з бомбай на палубе да Наварасійску і даплылі.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG