Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: У Брусэлі загінуў 21 чалавек, 35 цяжка параненых


Пры выбухах у аэрапорце і на станцыі мэтро ў Брусэлі загінуў 21 чалавек, 35 чалавек цяжка параненыя. Пра гэта паведамляе агенцтва AFP са спасылкай на пажарныя службы.

Брусэльская пракуратура дапусьціла, што прынамсі адзін з двух выбухаў ў залі вылетаў аэрапорту быў зьдзейсьнены тэрарыстам-смяротнікам. На дадзены момант аэрапорт зачынены. Усе пасажыры эвакуяваныя. Паведамлялася, што перад заляй вылетаў была чуваць перастрэлка.

Пазней адбыўся выбух у цягніку мэтро, каля станцыі «Мальбэк», разьмешчанай недалёка ад комплексу будынкаў Эўразьвязу.

Чатыры дні таму ў Брусэлі быў захоплены Салах Абдэслам — галоўны падазраваны ў арганізацыі лістападаўскіх тэрактаў у Парыжы, у выніку якіх былі забітыя 130 чалавек.

XS
SM
MD
LG