Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Польскі міністар замежных спраў наведаў візавы цэнтар Польшчы, які 18 сакавіка адкрыўся ў гандлёвым цэнтры «Галілеа» на Прывакзальнай плошчы ў Менску.

Фотагалерэя цалкам у вялікім памеры тут

Міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі азнаёміўся з працай візавага цэнтру, дзе адначасова працуюць 47 вокнаў для атрыманьня дакумэнтаў на візу.

Вітальд Вашчыкоўскі сказаў журналістам беларускіх і польскіх СМІ, што МЗС Польшчы «робіць усё магчымае, каб спрасьціць працэдуру атрыманьня візаў у Польшчу для беларусаў».

Паводле міністра, цяпер выдачай візаў у Польшчу займаюцца на тэрыторыі Беларусі 12 установаў: 8 візавых цэнтраў, 3 консульскія ўстановы Польшчы і консульства Латвіі ў Віцебску.

«Візы ня сталі таньнейшыя, але патаньнеў працэс іх атрыманьня, бо для многіх зьніклі некаторыя матэрыяльныя праблемы, зьвязаныя зь іх атрыманьнем», — сказаў Вітальд Вашчыкоўскі.

Ён дадаў, што мае шэраг прапановаў да кіраўніцтва Беларусі, як палепшыць працэдуру атрыманьня візаў, але не раскрыў, якія гэта прапановы. Міністар сказаў, што гэта зьвязана зь неабходнасьцю ўвядзеньня біямэтрычных пашпартоў у Беларусі і з павелічэньнем штату консульскіх супрацоўнікаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG