Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскі прысуд Надзеі Саўчанцы. Дзень другі. УЖЫВУЮ


Надзея Саўчанка

Надзея Саўчанка

Суд у горадзе Данецку Растоўскай вобласьці сёньня завершыць абвяшчэньне выраку Надзеі Саўчанцы. ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ ПАСЬЛЯ 10:00.

У судзе Данецка Растоўскай вобласьці ў аўторак, як чакаецца, завершыцца абвяшчэньне прысуду па справе ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі. Яе абвінавачваюць у спрыяньні забойству расейскіх тэлежурналістаў і ў замаху на забойства мірных грамадзян у Луганскай вобласьці, а таксама ў незаконным перасячэньні мяжы.

Абвінавачваньне патрабуе прысудзіць яе да 23 гадоў пазбаўленьня волі. Сама Надзея Саўчанка прысуд не прызнае і ўжо заявіла аб намеры пасьля яго абвяшчэньня аднавіць сухую галадоўку.

Расейскі вырак Надзеі Саўчанцы. Дзень першы. Фотагалерэя:

Фотагалерэя цалкам у вялікім памеры тут

Абвяшчэньне выраку па справе Надзеі Саўчанкі, украінскага афіцэра, захопленай на ўсходзе Ўкраіны і абвінавачанай у Расеі ў датычнасьці да забойства расейскіх журналістаў у панядзелак доўжылася да вечара. Раніцай судзьдзя Леанід Сьцепаненка ўвайшоў у залю суда з выракам, у якім было некалькі сотняў старонак, і за ўвесь дзень пасьпеў прачытаць крыху больш за палову. Абвяшчэньне працягнецца ў аўторак, і журналісты, многія зь якіх у першы дзень чытаньня прысуду зь цяжкасьцю патрапілі ў будынак суду, вырашаюць — у колькі часу займаць чаргу.

Жывая відэатрансьляцыя Радыё Свабода з суда пасьля 10:00

Надзея Саўчанка слухала прысуд ня вельмі ўважліва, рабіла нейкія запісы. «Не падумайце, што яна сядала, таму што нешта ня так са здароўем, — сказаў адвакат Саўчанкі Мікалай Полазаў. — Абвяшчэньне прысуду зацягнулася, гэта сумнае і аднастайнае дзеяньне. Яна проста засумавала».

«Дзякуй, што прыйшлі мяне падтрымаць! — зьвярнулася да ўкраінскіх дэпутатаў і журналістаў Саўчанка. — Толькі мне шкада вашыя ногі. Гэта мне можна сядзець, мне цяпер наогул усё можна».

Яна трымалася, як звычайна, дзёрзка, у перапынках уступала ў сваркі з судзьдзёй і прыставамі і ў канцы дня нават ўсьміхалася фатографам. Яе сястра Вера прыехала ў Данецк, нягледзячы на тое, што ў Чачні яе абвінавачваюць у абразе суда і могуць прымусова даставіць на допыт да сьледчага. Сёстры абмяняліся некалькімі словамі ў зале суда, але цяпер, калі судзьдзя напісаў прысуд, малодшая Саўчанка разьлічвае атрымаць спатканьне зь сястрой у СІЗА. Да гэтага дазволу ад судзьдзі атрымаць было немагчыма.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG