Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 сакавіка: візыт Вашчыкоўскага, дзень Каліноўскага, прысуд Саўчанцы


Прэзэнтацыя кнігі «Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі».

Прэзэнтацыя кнігі «Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі».

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Пачнецца візыт у Беларусь міністра замежных спраў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага. Заплянаваныя яго перамовы зь кіраўніком Беларусі і беларускім калегам Уладзімірам Макеем. Вашчыкоўскі таксама наведае Курапаты, Гародню і радзіму сваёй маці — Ваўкавыск.

Грамадзкія актывісты плянуюць прыйсьці да пасольства Расеі ў Менску, каб адрэагаваць на агалошаньне прысуду ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы ( вул. Нававіленская, 1а, а 12-й гадзіне).

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусэвіч, мітрапаліт Менска-Магілёўскі праводзіць велікодную прэс-канфэрэнцыю (Рэвалюцыйная, 1а, аб 11-й).

Кнігарня «Логвінаў» у Менску запрашае на рыбалоўныя вячоркі. Пройдзе прэзэнтацыя кнігі Андрэя Адамовіча «Таўсьціла і лешч» (пр. Незалежнасьці 37а, пачатак а 19-й).

Сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч і ўнучка Марыя Міцкевіч будуць гасьцямі курсаў «Мова нанова» ў Маладзечне ( бібліятэка «Верасок», Вялікі Гасьцінец, 121, пачатак а 18-й).

У гісторыі:


1562 — Гомель атрымаў герб.

1864 — у Вільні на Лукішскім пляцы публічна пакаралі павешаньнем Кастуся Каліноўскага.

1871 ― Бісмарк становіцца канцлерам Германскай імпэрыі

1927 — польскі міністар унутраных справаў Славой-Складкоўскі забараніў Беларускую сялянска-работніцкую грамаду ў Заходняй Беларусі. Арганізацыя налічвала 100 тысяч чальцоў.

1927 — у Менску выйшаў першы нумар часопісу «Узвышша».

1943 — фашысцкія карнікі спалілі вёску Хатынь.

1980 — прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр абвясьціў байкот Алімпійскіх гульняў у Маскве.

1995 — Вярхоўны Савет Беларусі заснаваў званьне «Герой Беларусі».

2006 — на Кастрычніцкай плошчы прайшоў шматтысячны мітынг вакол намётавага мястэчка, якое арганізавалася ў выніку пратэсту супраць сфальшаваных выбараў. Людзі пастанавілі перайменаваць плошчу Кастрычніцкую ў Каліноўскага.

У памяці:

1608 ― памёр Канстанцін Васіль Астроскі, палітычны, вайсковы і культурны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, праваслаўны магнат, які задушыў паўстаньне Налівайкі

1685 — нарадзіўся Яган Сэбастыян Бах, нямецкі кампазытар і арганіст.

Валянцін Варанішча, «Францішак Багушэвіч»

Валянцін Варанішча, «Францішак Багушэвіч»

1840 — нарадзіўся Францішак Багушэвіч, беларускі паэт.

1935 ― Філарэт, былы мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі

1987 — памёр паэт-песеньнік Адам Русак («Бывайце здаровы»).

2003 — памёр Георгій Таразевіч, савецкі і беларускі палітычны дзяяч, быў старшынём Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР. У верасьні 1991 году, будучы народным дэпутатам СССР, выступіў на сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі і падтрымаў ўвядзеньне бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня» у якасьці дзяржаўных сымбаляў.

Цытата

Дзяўчаты са ўсёй Беларусі пачулі, —
Зьбіраюць яму васількі на кашулю,
І маці праз доўгія, сумныя вёсны
Ткуць пояс квяцісты герою на кроснах;
Чакаюць крыніцы яго ледзяныя,
Лясы, паўзьнімаўшы смыкі смаляныя,
Каб разам зь вятрамі наладзіць вясельле,
Ударыць па струнах,
Па хвалях дняпроўскіх, —
Што зь вечнаю воляй
Прыйшоў Каліноўскі.


Зь верша Петруся Броўкі.

XS
SM
MD
LG