Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве пахаваюць забітага 15 гадоў таму Гангадзэ


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка перадаў Залатую Зорку Героя Украіны жонцы забітага журналіста Гангадзэ

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка перадаў Залатую Зорку Героя Украіны жонцы забітага журналіста Гангадзэ

22 сакавіка ў Кіеве пахаваюць забітага 15 гадоў таму журналіста Георгія Гангадзэ.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка 21 сакавіка перадаў Залатую Зорку Героя Украіны жонцы забітага журналіста Гангадзэ. Пра гэта паведамляецца на фэйсбуку Пятра Парашэнкі.

Званьне Героя Украіны ў жніўні 2005 года пасьмяротна прысвоіў Гангадзэ прэзыдэнт Віктар Юшчанка.

Адвакатка ўдавы Міраславы Гангадзэ Валянціна Целічэнка паведаміла УНІАН, што Георгій Гангадзэ будзе пахаваны на тэрыторыі царквы Мікалая Набярэжнага.

Паводле адвакаткі, падчас пахавальнай цырымоніі не прадугледжаныя выступы палітыкаў ці іншых асобаў.

Таксама ў памяшканьні царквы будуць забароненая фота і відэаздымкі. Сям’я просіць журналістаў не зьвяртацца за камэнтаром, а фота і відэакарэспандэнтаў — захоўваць дыстанцыю.

Гангадзэ зьнік у Кіеве 16 верасьня 2000 года. У лістападзе таго ж года ў лесе Кіеўскай вобласьці быў знойдзены абезгалоўлены труп, які, паводле экспэртаў, мог належаць Гангадзэ. З таго часу цела захоўвалася ў кіеўскім моргу.

29 студзеня 2013 года Пячэрскі раённы суд Кіева прызнаў вінаватым у забойстве журналіста Георгія Гангадзэ экс-генэрала МУС Аляксея Пукача і прысудзіў яго да пажыцьцёвага пазбаўленьня волі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG