Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Невядомы пагражаў рыдлёўкай удзельнікам пікету салідарнасьці з Саўчанкай у Менску


Акцыя салідарнасьці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай каля амбасады Расеі ў Менску

Акцыя салідарнасьці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай каля амбасады Расеі ў Менску

21 сакавіка падчас пікету салідарнасьці з Надзеяй Саўчанкай каля расейскай амбасады ў Менску невядомы накінуўся з рыдлёўкай на ўдзельнікаў акцыі, паведамляе «Наша ніва».

Пабачыўшы акцыю, ён спыніў аўто, каб выказаць сваю нязгоду зь пікетоўцамі. Удзельнікі акцыі ў адказ пачалі абараняцца. У выніку мужчына не стрымаўся і дастаў з аўто рыдлёўку, выказваючы пагрозы і абразы.

Удзельнікі пікету абараняліся і ў адказ таксама абражалі кіроўцу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG