Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гаване пачаліся перамовы Раўля Кастра і Барака Абамы


Афіцыйная цырымонія прывітаньня Абамы прайшла ў гаванскім Палацы Рэспублікі.

Лідэры абедзьвюх краін паціснулі рукі і абмяняліся рэплікамі.
Сярод іншага ў часе свайго візыту Абама зьбіраецца абвясьціць, што кампанія «Гугл» гатовая забясьпечыць Кубу шырокапалосным інтэрнэтам і ўсталяваць пункты доступу да WiFi.

Абама прыбыў на Кубу зь гістарычным візытам ў нядзелю ў суправаджэньні ўсёй сваёй сям’і. Яго таксама суправаджаюць дзяржсакратар Джон Керы, 40 кангрэсмэнаў і вялікая дэлегацыя прадпрымальнікаў. Амэрыканскі прэзыдэнт лічыць непазьбежным зьняцьце гандлёвага эмбарга ЗША адносна Кубы, аднак адзначае, што гэта можа не адбыцца да канца яго прэзыдэнцкага тэрміну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG