Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цыганоў, якія зладзілі бунт у Тульскай вобласьці, высяляюць з дамоў


Бунт цыганоў у пасёлку Пляханава Тульскай вобласьці. Скрыншот зь відэарэпартажу тэлеканала "Телетула". 17 сакавіка 2016 году

Бунт цыганоў у пасёлку Пляханава Тульскай вобласьці. Скрыншот зь відэарэпартажу тэлеканала "Телетула". 17 сакавіка 2016 году

Цыганскай дыяспары вёскі Пляханава ў Тульскай вобласьці пагражае высяленьне пасьля сутыкненьняў з АМАПам.

16 сакавіка 2016 году супрацоўнікі «Газпрама», выявіўшы незаконныя, на іх думку, урэзкі, адключылі цыганам газ. А заадно і іх расейскім суседзям.

Цыганы выйшлі на газаўшчыкоў з камянямі і палкамі. Абараняць інтарэсы «Газпрама» прыехаў спэцбатальён АМАПу. Чацьвярых задзіраў арыштавалі.

Цыганскі барон, Іван (Йоно) Рыгоравіч Міхай пасьля таго, што здарылася, папрасіў прабачэньня за беспарадкі.

Цяпер каля двух тысяч цыганоў улады могуць выселіць з дамоў, прызнаўшы іх будаўніцтва незаконным.

Артыст тэатра «Ромэн», кіраўнік «Маскоўскага савета цыган» Раман Грахольскі лічыць, што ў дадзенай сытуацыі мае месца канфлікт інтарэсаў:

«Прыляцеў з гастроляў, уключыў тэлевізар і жахнуўся. Убачыў, як жанчын б’юць дубінкамі. Наша нацыя ўжо праходзіла праз многія пазбаўленьні. Незаконныя ўрэзкі ў трубу? Але як чалавек самастойна можа ў яе ўрэзацца? Гэта немагчыма. Значыць, урэзкі рабіў майстар-газаўшчык? І як чалавек мог пабудаваць дом і жыць пяцьдзясят гадоў, ня маючы дакумэнтаў? Я цяпер нікога не апраўдваю. Але — падазраю канфлікт інтарэсаў. І цяпер — як гэта? Пакінуць тысячы чалавек на вуліцы? Зьбіраюся даехаць ў гэты пасёлак і пагаварыць з адміністрацыяй», — кажа ён.

Цалкам матэрыял можна прачытаць на сайце расейскай службы Радыё Свабода.

XS
SM
MD
LG