Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Расеі сёньня пачынае абвяшчэньне прысуду па справе Надзеі Саўчанкі


Надзея Саўчанка
Надзея Саўчанка

Данецкі суд Растоўскай вобласьці Расеі 21 сакавіка пачне абвяшчэньне прысуду па справе ўкраінскай грамадзянкі, народнага дэпутата Надзеі Саўчанкі.

Чакаецца, што абвяшчэньне вэрдыкту суду зойме два дні. Бок абвінавачваньня патрабуе пазбавіць Надзею Саўчанку волі на 23 гады.

Напярэдадні ў расейскім Данецку былі ўзмоцненыя захады бясьпекі. Акрамя праваахоўных органаў, чакаецца прыцягненьне расейскіх сілаў МНС. Праспэкт Леніна, дзе разьмешчаны гарадзкі суд Данецка, плянуюць перакрыць.

Праваахоўныя органы чакаюць правядзеньня акцыяў у падтрымку ўкраінскай грамадзянкі, хоць былі непацьверджаныя паведамленьні аб падрыхтоўцы расейскімі мітынгоўцамі акцыяў «у падтрымку расейскага правасудзьдзя». Адзін з адвакатаў Надзеі Саўчанкі Мікалай Полазаў у нядзелю паведаміў пра магчымыя правакацыі супраць замежнікаў, народных дэпутатаў Украіны і адвакатаў, якія вырашылі падтрымаць украінку ў Расеі.

Надзея Саўчанка ад ліпеня 2014 году ўтрымліваецца ў СІЗА ў Расеі. Там яе ў прыватнасьці абвінавачваюць у забойстве двух супрацоўнікаў расейскага тэлебачаньня летам 2014 году, якія без дазволу ўкраінскай улады знаходзіліся пад Луганскам.

Саўчанка і яе абарона абвінавачваньні адпрэчваюць і сьцьвярджаюць, што на момант гібелі расейскіх журналістаў яе ўжо захапілі сэпаратысты, потым гвалтам яе пераправілі ў Расею.

Надзея Саўчанка са сьнежня абвясьціла галадоўку на знак пратэсту супраць зьняволеньня, а ад 4 да 10 сакавіка трымала сухую галадоўку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG