Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На месцы катастрофы ў аэрапорце Растова пашырана плошча пошукавых работ


За суткі на месцы катастрофы сабраны каля двухсот фрагмэнтаў цел загінулых

У Растове плошчу пошуку абломкаў пасажырскага самалёта Boeing-737, які пацярпеў крушэньне ў мясцовым аэрапорце, пашырана з 10 да 15 гектараў.

На месцы крушэньня працягвае працаваць шматлікая група ратавальнікаў і супрацоўнікаў спэцслужбаў. На працягу сутак было выяўлена каля 200 фрагмэнтаў цел загінулых, усе яны адпраўленыя на экспэртызу. Пра гэта інфармуе выданьне ДонНьюс.Ру

Раней паведамлялася, што міністар транспарту Расеі заяўляў аб завяршэньні пошукавай апэрацыі на месцы крушэньня пасажырскага Боінга ў Растове.

Выяўленыя два бартавыя самапісцы, якія адпраўлены спэцсамалётам у Маскву.

Пасажырскі Boeing-737 разбіўся ў аэрапорце Растова рана раніцай у суботу пры спробе зрабіць пасадку. Загінулі ўсе 55 пасажыраў і 7 чалавек экіпажу. Самалёт ляцеў рэйсам № 981 Растоў — Дубай, ён належаў бюджэтнай авіякампаніі FlyDubai з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.

XS
SM
MD
LG