Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візавыя цэнтры Польшчы адкрыліся яшчэ ў чатырох гарадах Беларусі


Візавыя цэнтры Польшчы адкрыліся ў Пінску, Баранавічах, Лідзе і Магілёве.

Першыя чатыры такія цэнтры пачалі працу 1 сакавіка ў Менску, Берасьці, Горадні і Гомелі.

Цяпер у Беларусі працуе восем польскіх візавых цэнтраў.

18 сакавіка менскі візавы цэнтар пераехаў на новы адрас: у гандлёвы цэнтар «Галілеа» на вуліцы Бабруйская, 6, каля чыгуначнага вакзалу.

Як паведаміў 25 лютага на прэс-канфэрэнцыі часовы павераны ў справах Польшчы Міхал Хабрас, польскія візавыя цэнтры здольныя прымаць да дзьвюх тысяч заяваў за дзень. Кошт збору за паслугі цэнтра складае 15 эўра ў эквіваленце, збор бярэцца ў беларускіх рублях.

«Адкрыцьцё візавых цэнтраў значна аблегчыць працэс атрыманьня польскай візы для грамадзян Беларусі, — сказаў Хабрас. — Гэта дасьць магчымасьць павысіць якасьць абслугоўваньня, візы стануць больш даступнымі для беларусаў».

Ён падкрэсьліў, што з пачаткам працы візавых цэнтраў беларусы змогуць вырашаць, як ім падаваць заяву на візу — самастойна ў консульства Польшчы або праз візавы цэнтар.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG