Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі беларускай апазыцыі возьмуць удзел у мерапрыемствах Эўранэсту ў Бруселі


Прадстаўнікі дзевяці беларускіх апазыцыйных структур — Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), руху «За Свабоду», кампаніі «Гавары праўду», Аб’яднанай грамадзянскай партыі, аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», Партыі БНФ і іншых — прымуць удзел у мерапрыемствах парлямэнцкай асамблеі Ўсходняга партнэрства (Эўранэст), якія пройдуць 21-23 сакавіка ў Бруселі.

Пасяджэньне рабочай групы па Беларусі адбудзецца 22 сакавіка.

Як паведаміў БелаПАН сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, «ёсьць вялікі шанец, што большасьць беларускіх апазыцыйных структур выступяць з адзіным пасланьнем». «Мы распрацоўваем сумеснае пасланьне да палітыкаў Эўропы, яно тычыцца правядзеньня парлямэнцкіх выбараў сёлета. Мы лічым, што акцэнт павінен рабіцца на ўмовах іх правядзеньня і адпаведнасьці іх стандартам АБСЭ. Іншыя акцэнты будуць толькі выгадныя беларускім уладам, будуць садзейнічаць кансэрвацыі сытуацыі ў краіне і фальсыфікацыі выбараў», — сказаў ён.

Рымашэўскі адзначыў, што на пасяджэньне не запрошаныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. «Эўрапарлямэнтарыі вырашылі іх не запрашаць. Спадзяюся, такая іх пазыцыя захаваецца як мінімум да парлямэнцкіх выбараў», — сказаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG