Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Гішпаніі ў аварыі аўтобуса загінулі 14 студэнтаў


Аўтобус перавозіў студэнтаў з розных краін, якія навучаюцца паводле праграмы Erasmus. ДТЗ адбылося на аўтастрадзе, якая вядзе з Валенсіі ў Барсэлёну.

У Гішпаніі ў нядзелю, 20 сакавіка, перакуліўся аўтобус са студэнтамі. У выніку аўтакатастрофы загінулі як найменей 14 чалавек. Паводле дадзеных Associated Press, яшчэ 30 чалавек атрымалі раненьні, агенцтва AFP паведамляе пра 43 параненых.

Аўтобус перавозіў студэнтаў з розных краін, якія навучаюцца паводле праграмы Erasmus ў Барсэлёне. Яны вярталіся з фэстывалю фаервэркаў Лас-Фальяс у Валенсіі. Аварыя адбылася каля 6 раніцы па мясцовым часе на аўтастрадзе, што вядзе з Валенсіі ў Барсэлёну. Аўтобус зачапіў агароджу трасы, затым рэзка павярнуў налева і выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем. Двое пасажыраў аўтамабіля таксама пацярпелі.

Паведамляецца, што ўсяго ў аўтобусе было 56 студэнтаў, сярод іх грамадзяне Ўкраіны, Гішпаніі, Швэйцарыі, Нарвэгіі, Вялікабрытаніі і Турцыі. Нацыянальнасці загінулых і параненых пакуль невядомыя.

XS
SM
MD
LG