Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрарыст-сьмяротнік, які ўчыніў выбух у цэнтры Стамбулу, апазнаны як прыхільнік «Ісламскай дзяржавы»


Вуліца Істыкляль, Стамбул, 19 сакавіка 2016

Вуліца Істыкляль, Стамбул, 19 сакавіка 2016

Улады Турцыі апазналі сьмяротніка, які ўчыніў у суботу тэракт на галоўнай турыстычнай вуліцы ў Стамбуле.

Ахвярамі выбуху на пешаходнай вуліцы Істыкляль ў цэнтры Стамбулу сталі чатыры чалавекі. Раненьні атрымалі 39 чалавек

Сярод параненых, паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя і МУС Турцыі, 24 замежнікі: 11 ізраільцян, а таксама грамадзяне Ірану, Ірляндыі, ААЭ і Нямеччыны.

Улады Турцыі апазналі тэрарыста-сьмяротніка. Ім аказаўся падазраваны ў сувязях з групоўкай «Ісламская дзяржава» Мэхмэт Азцюрк, перадае агенцтва Anadolu.

Азцюрка, 1992 года нараджэньня, апазналі праз ДНК-тэст, параўнаўшы ўзоры зь месца тэракту з дадзенымі ДНК, узятымі ў ягоных сваякоў, перадае «Інтэрфакс». Брата Азцюрка затрымалі ў рамках расьсьледаваньня тэракту.

Паводле бацькі Мэхмэта, будучы сьмяротнік прасякнуўся ідэалёгіяй «Ісламскай дзяржавы», у 2013 годзе зьнікаў і доўгі час адсутнічаў, а апошні раз зьяўляўся тры месяцы таму.

Усяго паводле падазрэньня ў дачыненьні да тэракту затрыманыя пяць чалавек, паведаміў у нядзелю кіраўнік МУС Турцыі. Ён паведаміў, што ў шэрагу рэгіёнаў краіны меры бясьпекі ўзмоцнены, і заклікаў актывізаваць міжнароднае ўзаемадзеяньне, перадае Reuters.

Ахвярамі выбуху, учыненага тэрарыстам напярэдадні на пешаходнай вуліцы Істыкляль ў цэнтры Стамбулу, сталі чатыры чалавекі. Раненьні атрымалі 39 чалавек. Загінулі трое грамадзянаў Ізраілю, а таксама грамадзянін Ірану. У дваіх ізраільцян таксама было грамадзянства ЗША.

XS
SM
MD
LG