Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куб Захара Кудзіна: ўмоўная мяжа паміж жыцьцём і сьмерцю


Цягам 21 сакавіка — 31 траўня у сталічнай галерэі «Ў» будзе экспанавацца пэрсанальны праект мастака Захара Кудзіна пад назвай «Жыцьцё вакол». А сёньня з гэтай нагоды аўтар ладзіць прэзэнтацыю-пэрформанс.

Сутнасьць задумы творца апісаў наступным чынам: «Скульптура „Жыцьцё вакол“ уяўляе сабой зварны мэталічны куб. Пры адсутнасьці сьвятла і паветра ў сярэдзіне, зьмесьціва куба гэтаксама зьмяшчае ў сабе атрутнае рэчыва. Праз гэта плоскасьці і грані скульптуры становяцца ўмоўнымі межамі паміж жыцьцём і сьмерцю, рэальнасьцю і верай», — тлумачыць мастацкую задуму Захар Кудзін.

Паводле мастака, заяўленая форма куба — гэта рэальнасьць для існаваньня зьмесьціва: «Форма і зьмесьціва самі па сабе ня маюць ані дрэннага, ані добрага значэньня, але менавіта зьмесьціва — гэта сутнасьць усіх значэньняў і канатацыяў сапраўднай скульптуры, якія зьяўляюцца толькі ў прысутнасьці гледача».

На прэзэнтацыі мэталічнага кубу ў галерэі «Ў» выступяць сябры Захара Кудзіна — джазавы калектыў смаргонскага музыкі, кантрабасіста Арцёма Фрэнкеля.

XS
SM
MD
LG