Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэракт у Эгіпце: загінулі 13 паліцэйскіх, забіта 5 тэрарыстаў


Ілюстрацыйнае фота. Паліцэйскі спэцназ Эгіпту

Ілюстрацыйнае фота. Паліцэйскі спэцназ Эгіпту

Як паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў Эгіпту, 13 паліцэйскіх загінулі падчас нападу на кантрольна-прапускны пункт каля гораду Эль-Арыш на Сінайскай паўвысьпе. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава». Пра гэта паведамляе ВВС.

Паводле заявы прадстаўнікоў так званай «Ісламскай дзяржавы», распаўсюджанай у сацыяльных сетках, у часе праходжаньня праз КПП сябе падарваў сьмяротнік, які знаходзіўся ў аўтамабілі. На месцы загінулі 13 паліцэйскіх, а пазьней у выніку перастрэлкі былі забітыя пяць хаўрусьнікаў сьмяротніка, якія яго прыкрывалі.

Эгіпэцкія СМІ гэтаксама паведамляюць, што баевікі абстралялі аўтамабілі «хуткай дапамогі», якія ехалі на месца нападу, а ўезды і выезды з Эль-Арышу былі заблякаваныя. Улады Эгіпту пацьвердзілі, што па КПП і ваколіцах вёўся мінамётны абстрэл.

Гэта адзін з самых буйных нападаў, зьдзейсьнены за апошнія месяцы на Сінайскай паўвысьпе, дзе асабліва актыўна дзейнічаюць тэрарысты «Ісламскай дзяржавы». Ад іх рук за апошнія гады тут ужо загінулі некалькі сотняў салдат і паліцэйскіх.

XS
SM
MD
LG