Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух салідарнасьці «Разам» запрашае 20 сакавіка на ўрачыстую вечарыну, прысьвечаную 10-годзьдзю падзеям на Плошчы Каліноўскага. Імпрэза распачнецца ў офісе партыі БНФ а 16-й гадзіне.

Каардынатар руху Вячаслаў Сіўчык з гэтай нагоды згадвае:

Вячаслаў Сіўчык

Вячаслаў Сіўчык

«Намётавае мястэчка ў самым цэнтры Менску абаранялася беларусамі насуперак беспрэцэдэнтнаму ціску ўладаў больш за трое сутак — ад вечара 20 сакавіка, калі актывістамі кампаніі „Хопіць!“ былі пастаўленыя чатыры першыя намёты, да брутальнага разгрому лягера спэцназам 24 сакавіка.

Усіх, хто памятае гэты Нацыянальны Чын, волю і мужнасьць беларусаў халоднымі сакавіцкімі днямі і начамі 2006 году, запрашаем на вечарыну. Будзем разам, бо мы яшчэ не перамаглі! Жыве вольны, няскораны беларускі дух Плошчы Каліноўскага! Слава Нацыі! Жыве Беларусь!».

Мяркуецца, што пра ўрокі падзеяў 10-гадовай даўнасьці прысутным раскажуць грамадзкія актывісты, абаронцы намётавага мястэчка і журналісты, якія ў тыя дні працавалі на плошчы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG