Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За дэпутатаў Мажылісу можна прагаласаваць у Менску і Берасьці


Ілюстрацыйнае фота. Галасаваньне на выбарчым участку ў Алматы, 20 сакавіка 2016 году
Ілюстрацыйнае фота. Галасаваньне на выбарчым участку ў Алматы, 20 сакавіка 2016 году

У Менску і Берасьці адкрыліся выбарчыя ўчасткі для галасаваньня грамадзянаў Казахстану на пазачарговых выбарах дэпутатаў у ніжнюю палату парлямэнту (Мажыліс). У сталіцы аддаць галасы за народных абраньнікаў можна ў амбасадзе Казахстану, а ў абласным цэнтры — у кансуляце.

Згодна з нацыянальным заканадаўствам Казахстану, грамадзяне, якія прыбылі ў замежную дзяржаву па службовых ці прыватных запрашэньнях, пры звароце ў выбарчую камісію ўключаюцца ў сьпісы выбарцаў і маюць права прагаласаваць на абсталяваных участках.

Напачатку 2016 году дэпутаты Мажылісу зьвярнуліся да прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева з просьбай аб роспуску палаты і прызначэньні пазачарговых выбараў. Парлямэнтары выступілі з такой ініцыятывай, каб сумясьціць датэрміновыя выбары ў Мажыліс з выбарамі ў мясцовыя органы ўлады. На іх думку, гэта дазволіць заашчадзіць значныя бюджэтныя сродкі, паколькі праводзіць дзьве выбарчыя кампаніі цягам году немэтазгодна.

20 студзеня кіраўнік Казахстану падпісаў указ аб датэрміновым спыненьні паўнамоцтваў Мажылісу, пазачарговыя выбары былі прызначаныя на 20 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG