Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 20 сакавіка: Вербная ў католікаў і грэка-католікаў, 40-я гадавіна сьмерці Ўладзімера Дубоўкі


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Вербная нядзеля ў католікоў і грэка-католікаў. Ва ўсіх парафіях краіны пройдзе асьвячэньне галінак вярбы.

Менск. "Рух Салідарнасьці "Разам" запрашае на ўрачыстую вечарыну, прысьвечаную 10-годзьдзю Плошчы Каліноўскага. Месца правядзеньня – сядзіба БНФ, вул. Чарнышэўскага, 3. Пачатак а 16.00

Гомель. Клюб “Талака” запрашае ўсіх ахвотных прыняць ўдзел у архаічным сьвяце Гуканьня вясны ў Гомелі. Месца правядзеньня – Чонкі. Пачатак а 10:00

Менск. Фэст вясновага раўнадзенства. Месца правядзеньня - клюб Re:public (Прытыцкага 62, ст.м.Кунцаўшчына). Пачатак а 17:00

Менск. У рамках выставы ўкраінскага мастака Aljoscha пройдуць экскурсія і майстар-кляса для дзетак. Месца правядзеньня – галерэя Ў (пр. Незалежнасьці, 37а). Пачатак а 12.00

У гісторыі:

1767 – стварэньне Слуцкай канфэдэрацыі.

1815 – Напалеон, які вярнуўся са ссылкі на выспу Эльба, са сваім войскам уваходзіць у Парыж. Пачатак «ста дзён».

1828 – нарадзіўся Генрык Ібсэн, нарвэскі драматург.

1862 – нарадзіўся Адам Багдановіч, беларускі этнограф, фальклярыст, гісторык, бацька паэта Максіма Багдановіча.

1933 – у Дахаў, у нацысцкай Нямеччыне, пачаў функцыянаваць першы канцэнтрацыйны лягер.

1976 – памёр Уладзімер Дубоўка, беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык.

1977 – нарадзіўся Вадзім Дзевятоўскі, беларускі кідальнік молата.

1988 – у Менску адбыўся мітынг у абарону гістарычнага Верхняга гораду, супраць будаўніцтва станцыі мэтро «Няміга» на месцы Менскага замчышча.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Мае сябры, супольнікі у працы;
штурмуйце будучыні аванпосты!
Мы звыклі перашкодаў не баяцца,—
яны спрыяюць нашаму узросту.

У час нялёгкі выйшлі мы ў дарогу,
кагорту нашу ксьцілі навальніцы.
Байкушы розныя ўздымалі скогат, —
імкнуліся прымусіць нас спыніцца.

А мы ішлі з імпэтам віратлівым,
а мы ішлі няспынна і упарта.
I пурпуровых ветразей узьвівы
трымалі курс на сонечнае заўтра.

Уладзімер Дубоўка, з паэмы «I пурпуровых ветразей узвівы...»

XS
SM
MD
LG