Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных справаў Літвы: Эўропа ўцягнутая ў інфармацыйную вайну з Расеяй


Эўропа ўцягнутая ў інфармацыйную вайну з Расеяй і прайграе Маскве ў гэтай вайне, заявіў на канфэрэнцыі ў Бэрліне міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус.

На думку літоўскага міністра, мэдыі сталі для Расеі такім жа «полем бітвы», як кібэрпрастора і рынак энэргарэсурсаў. Эўрапейскім урадам ня варта недаацэньваць намаганьні Масквы ў распаўсюдзе дэзынфармацыі, падкрэсьліў Лінкявічус, адзначыўшы, што цяпер гэта робіцца значна больш прафэсійна, чым у часы савецкай прапаганды.

Канфэрэнцыя ў Бэрліне была арганізаваная Нямецкай радай па зьнешніх адносінах, паведамляе ў пятніцу Associated Press.

У мінулым годзе Эўразвяз заснаваў спецыяльную структуру, у задачы якой уваходзіць маніторынг і рэагаваньне на дэзынфармацыю ва Ўсходняй Эўропе. Нядаўна Эўрапейская служба зьнешніх сувязяў прадставіла афіцыйны сайт на расейскай мове, які будзе інфармаваць расейскамоўную аўдыторыю аб дзеяньнях і рашэньнях ЭЗ. Сярод іншага адзначалася, што на сайце таксама будуць прадстаўленыя матэрыялы, накіраваныя на «выяўленьне і выкрыцьцё дэзынфармацыі» ў расейскіх СМІ.

XS
SM
MD
LG