Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры выбуху ў цэнтры Стамбула загінулі ўжо пяць чалавек


У Стамбуле ў суботу пры выбуху, які быў зьдзейсьнены сьмяротнікам, загінулі, па апошніх дадзеных, пяць чалавек і прынамсі 20 атрымалі раненьні.

У ліку загінулых сьмяротнік, які зьдзейсьніў выбух. Пра гэта паведамляюць заходнія інфармацыйныя агенцтвы. Ён адзначыў, што чуткі пра іншыя напады ў Стамбуле не адпавядаюць рэчаіснасьці.

Паводле Інфармацыі Турэцкага агенцтва Dogan, сярод пацярпелых трое грамадзян Ізраіля.

Выбух адбыўся ў турыстычным раёне ў цэнтры горада — ля плошчы Таксім, на вуліцы Істыкляль, дзе знаходзяцца гандлёвыя цэнтры, кавярні, рэстараны. Да месца здарэньня прыбылі машыны «хуткай дапамогі». Паліцыя ачапіла раён выбуху.

13 сакавіка ў Анкары ахвярамі выбуху на аўтобусным прыпынку сталі 37 чалавек. Адказнасьць за напад узяла на сябе групоўка курдзкіх баевікоў «Сокалы свабоды Курдыстану» (ТАК).

На гэтым тыдні Германія зачыніла пасольства ў Анкары і генконсульства ў Стамбуле ў сувязі з пагрозамі нападаў. Зачыніліся таксама нямецкая школа ў Стамбуле.

XS
SM
MD
LG