Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нявыплачаныя штрафы з актывіста пачынаюць спаганяць прымусова


Леанід Кулакоў у судзе, 5 студзеня 2016 году
Леанід Кулакоў у судзе, 5 студзеня 2016 году

19 сакавіка актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў атрымаў дакумэнт з аддзелу прымусовага выкананьня Першамайскага раёну Менску аб тым, што на яго распачатая вытворчасьць ад прымусовым спагнаньні 6 мільёнаў 300 тысяч рублёў штрафу.

Леанід Кулакоў быў аштрафаваны за правядзеньне адзіночнага пікету ў Менску на Міжнародны дзень правоў чалавека 10 сьнежня 2015 году. Скарга на рашэньне Першамайскага раённага суду станоўчага для актывіста выніку не дала, пастанова набыла моц, але штраф актывіст гэтак і не сплаціў.

«У мяне проста няма грошай на такія велізарныя штрафы. Працую таксістам, зусім нядаўна шмат часу і сродкаў патраціў на рамонт аўтамабіля, ледзь зважу канцы з канцамі. З пачатку году мяне яшчэ некалькі разоў штрафавалі, вось і на 24 сакавіка зноў выклікалі ў суд за акцыі ў падтрымку прадпрымальнікаў. Зразумела, што зноў аштрафуюць. Пусьцяць яны мяне па сьвету з гэтымі штрафамі!» — з сумам зазначае Леанід Кулакоў.

На 24 сакавіка Леанід Кулакоў выкліканы позвамі ў Цэнтральны раённы суд адразу ў два кабінэты: № 305 і 308. Прычым актывіста там чакаюць у адзін і той жа час, а 10-ай гадзіне раніцы.

Таксама 19 сакавіка Леанід Кулакоў атрымаў па пошце копію пратаколу, які быў складзены на яго падчас пікету 9 сакавіка ў падтрымку Надзеі Саўчанкі. Пра час, калі адбудзецца суд за гэты пікет, актывіста яшчэ не праінфармавалі. Паводле Леаніда Кулакова, падобныя пратаколы таксама атрымалі Вольга Мікалайчык, Максім Вінярскі ды іншыя ўдзельнікі пікету каля расейскай амбасады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG