Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэха вайны? Беларускі экспарт у Сырыю вырас у 85 разоў, а ў Турэччыну — зьнізіўся на 60%


Вайна ў Сырыі. Ілюстрацыйнае фота
Вайна ў Сырыі. Ілюстрацыйнае фота

У дадзеных Белстату па беларускім экспарце за студзень 2016 году можна знайсьці парадаксальныя лічбы.

На працягу году, адзначанага ваеннай апэрацыяй Расеі ў Сырыі, беларускі экспарт у гэтую краіну вырас у 85 разоў. Праўда, у нацыянальным маштабе аб’ёмы экспарту засталіся мізэрнымі — трохі менш за 2 мільёны даляраў.

Экспарт у Ірак, на тэрыторыі якога таксама адбываюцца ваенныя дзеяньні і ідзе барацьба з ІДзІЛ, дасягнуў 20 мільёнаў даляраў. Але дадзеныя за мінулы пэрыяд не публікуюцца — магчыма, проста таму, што раней Беларусь нічога ў гэту краіну не экспартавала.

З чаго складаецца беларускі экспарт у Сырыю і Ірак — невядома. А вось экспарту ў Турэччыну, зь якой апошнія паўгады ў Расеі сур’ёзна абвастрыліся адносіны, зьнізіўся на 60% — да 4,4 мільёнаў даляраў.

У дадзеных Белстату сустракаюцца і іншыя цікавыя лічбы. Напрыклад, у 100 разоў вырас беларускі экспарт у Замбію — з 2,7 тысяч даляраў да 279 тысяч. У 21 раз вырас экспарт у Новую Зэляндыю, у 40 разоў у Кіпр, у 14 разоў у Гвінэю, у 18 разоў у Босьнію. Ва ўсіх гэтых выпадках гаворка ідзе пра мізэрныя сумы ў нацыянальным маштабе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG