«Паводле апошніх зьвестак, у выніку крушэньня загінула 8 грамадзянаў Украіны, такая апошняя інфармацыя прыйшла ад экстраных службаў», — заявілі ў Генэральным консульстве Ўкраіны ў Растове-на-Доне, піша УНІАН.
Усяго ў выніку катастрофы загінулі 62 чалавекі — усе, хто ляцелі на гэтым самалёце (55 пасажыраў і 7 чальцоў экіпажу). Беларусаў сярод іх не было, заяўляюць у МЗС.
Паводле папярэдніх паведамленьняў, самалёт авіякампаніі FlyDubai заходзіў на пасадку рана раніцай у неспрыяльных умовах надвор’я. Пры ўдары аб зямлю адбылося ўзгараньне.
Паводле інфармацыі авіякампаніі FlyDubai, на борце таксама знаходзіліся два грамадзяніна Індыі і адзін грамадзянін Узбэкістану.