Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра тое, чаму ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка ўжо перамагла, разважае расейскі пісьменьнік Уладзімір Вайновіч.

Фрагмэнт гутаркі аглядальніцы рускай Свабоды Алены Рыкаўцавай з пісьменьнікам Уладзімірам Вайновічам.

Алена Рыкаўцава: Ваша асабістае стаўленьне да Надзеі Саўчанкі, якая сёньня пакутуе ў засьценках?

Уладзімір Вайновіч: Яна проста выяўляе цуды мужнасьці, гераізму, стойкасьці, знаходзячыся пад такім ціскам, зусім безабаронная. Справа ў тым, што калі чалавек сябе так паводзіць, Сахараў, між іншым, гаварыў, што чалавек павінен паводзіць сябе так, як падказваюць яму яго пачуцьці, аказваецца, што гэта яго паводзіны ў рэшце бываюць найбольш рацыянальнымі, найбольш прагматычнымі. Вось яна сябе паводзіць, усё роўна яна даб’ецца, што яе вызваляць, я проста ў гэтым упэўнены, так ці інакш, яе абмяняюць на кагосьці... Яна проста адстойвае свой гонар, годнасьць і праўду.

Алена Рыкаўцава: Нават калі яе абмяняюць, у часткі грамадзтва ўсё роўна застанецца адчуваньне, што гэта ў сілу палітычнага ціску, Абама ўмяшаўся, націснулі, бедная Расея зноў вымушана была падпарадкавацца. Мяне гэтая гісторыя жахае тым, што нікому ў галаву не прыходзіць паглядзець зь іншага боку, з боку гэтых журналістаў, якіх адправілі іх начальнікі, ня навучаных... Ніхто нават не задумваўся пра тое, што злачынства зьдзяйсьнялі начальнікі гэтых журналістаў, якія адпраўлялі іх на Данбас, ня навучыўшы, як трэба сябе паводзіць у гарачых кропках. Невыпадкова мы не бачым сваякоў гэтых журналістаў ў судзе. Ці вы бачыце маці, бацькоў, жонак у тэлевізары? Няма. Яны ў гэтым фарсе па нейкіх прычынах не ўдзельнічаюць. Мне здаецца, што гэта вельмі сымптаматычна. Я думаю, што калі б іх захацелі выкарыстаць з прапагандысцкага пункту гледжаньня, іх бы выкарыстоўвалі. Не выкарыстоўваюць, значыць, ня могуць зь нейкай прычыны.

Калісьці раней было прынята паважаць ворагаў, паважаць годнага праціўніка. У любым выпадку, калі яна праціўнік, то яна годны праціўнік

Уладзімір Вайновіч: Наогул гэта гісторыя, у якой так многа глупства. Прычым асаблівасьць нашых прапагандысцкіх пачынаньняў, што яны пачынаюць, потым відаць, што перабралі, ужо залезьлі кудысьці, адступіце як-небудзь, адыдзіце у бок, скажыце, што вы памыліліся ці хто-то памыліўся... Не, ідуць да канца. Цяпер проста бязвыхаднае становішча з Саўчанкай, яе гвалтоўна карміць ці даводзіць да сьмерці, што зь ёй зрабіць? З ёй нічога зрабіць нельга, яна ўжо сваіх ганіцеляў перамагла. .. Я нават думаю, што у рэшце Саўчанка сябе так паводзіць, што нават людзі, якія наогул не на яе баку, якія сапраўды думаюць, што Расея па-за канфліктам, нават шмат хто з такіх людзей павінны бачыць, што яна ўсё ж гераіня. Яны павінны захапляцца яе мужнасьцю, яе паводзінамі. Калісьці раней было прынята паважаць ворагаў, паважаць годнага праціўніка. У любым выпадку, калі яна праціўнік, то яна годны праціўнік...

Алена Рыкаўцава: Я хацела б пагаварыць з вамі на тэму гэтага цудоўнага нечаканага сюрпрызу, які зладзіў Уладзімір Пуцін свайму народу. Мы ўчора ўводзілі войскі, а сёньня выводзім. Як вы ўсё гэта прынялі?

Уладзімір Вайновіч: Мне гэта нагадала анэкдот пра алькаголіка, які ня ведае, зь кім выпіць, у яго прусак на нітачцы, ён яго адпускае, кажа: «З ад’ездам!». Выпівае. Потым прыцягвае: «З прыездам!». Зноў выпівае. Мне больш за ўсё спадабалася, што ўсе нашы сродкі масавай інфармацыі паведамілі, што гэта вестка засьпела амэрыканцаў зьнянацку. У нас жа ўсё засьпела зьнянацку, і калі ўваходзілі зьнянацку, цяпер выходзім зьнянацку.

Алена Рыковцева: Галоўнае амэрыканцы! Свае ж былі ў курсе, зь імі параіліся, усё прагаласавалі. Пра што такая манера расейскага кіраўніцтва падносіць сюрпрызы сьведчыць?

Уладзімір Вайновіч: Гэта сьведчыць аб тым, што ў нас працягваецца такая форма самадзяржаўя, калі самадзержац ці сам, ці разам з вакол набліжаных да яго людзей усё вырашае: вырашае зрабіць гэта, вырашае пачаць вайну, вырашае яе скончыць, а народ, як вядома, маўчыць, акрамя асобных людзей, якія на вуліцы часам нешта кажуць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG