Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 сакавіка: 10 гадоў Плошчы-2006, 95-годзьдзе Язэпа Юхо, 85-годзьдзе Генадзя Кісялёва


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. Круглы стол «10 гадоў Плошчы-2006». Плянуецца ўдзел палітыкаў і экспэртаў, якія ўспомняць падзеі сакавіка 2006 году і паразважаюць, якім чынам гэты досьвед уплывае на сёньняшнія падзеі і будучыню Беларусі. Сярод удзельнікаў: Аляксандар Мілінкевіч, Сяргей Калякін, Алесь Мазур, Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і інш. Месца правядзеньня — офіс партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3). Пачатак а 15:30

Менск. Майстар-кляса: што такое прафэсіяналізм журналіста і што такое журналісцкая этыка? Наколькі яны сумяшчальныя? Месца правядзеньня — Прэс-клюб (вул. В. Харужай, 3-601). Пачатак а 17:00

Заслаўе. Тутэйшыя квэсты сумесна з гісторыка-культурным музэем-запаведнікам"Заслаўе" прадстаўляюць: «Квэст: «Сустрэнем вясну ў Заслаўі». Старт: вул. Рынкавая, 4. Пачатак а 13.00

Менск. Куратарская экскурсія па экспазыцыі выставы «Час і творчасьць Лява Бакста». Куратар: Уладзімер Шчасны, аўтар канцэпцыі выставы. Месца правядзеньня — Нацыянальны мастацкі музэй (вул. Леніна, 20). Пачатак а 16:00

Менск. Аматараў гісторыі гарадоў чакаюць на экскурсіі ад куратара выставы «Віленскі альбом Яна Казіміра Вільчынскага». «Віленскі альбом» — адно з самых значных літаграфічных выданьняў XIX стагодзьдзя. Куратар і апавядальнік — Юлія Лісай, магістар мастацтвазнаўства, старшы навуковы супрацоўнік аддзелу расейскага і замежнага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музэю Рэспублікі Беларусь. Месца правядзеньня — Дом-музэй Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33А) Пачатак у 14:00.

У гісторыі

1918 — Рада БНР прыняла палажэньне аб вярхоўнай уладзе БНР. Абвяшчалася, што ніводзін закон ня будзе мець сілы без зацьвярджэньня яго Радай.

1958 — У Страсбуры адкрылася першае паседжаньне Эўрапарлямэнту.

1982 — пачатак Фалклэндзкага канфлікту паміж Аргентынай і Вялікабрытаніяй.

2003 — пачатак вайны ў Іраку.

2006 — трэція прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, уладу захаваў Аляксандр Лукашэнка. Пачатак шматдзённай акцыі пратэсту якая атрымала назву Плошчы-2006.

У памяці

1612 — нарадзілася Сафія Слуцкая, княгіня, праваслаўная сьвятая.

1887 — памёр Юзэф Ігнацы Крашэўскі, польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня.

1895 — нарадзіўся Тамаш Грыб, беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзеяч.

1921 — нарадзіўся прафэсар Язэп Юхо, беларускі правазнаўца, гісторык права.

1931 — нарадзіўся прафэсар Генадзь Кісялёў, беларускі літаратуразнаўца і гісторык літаратуры.

1956 — Ягор Гайдар, расейскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст.

Цытата

Ужо тры гадзіны плошча поўная народу. Апошні раз такую колькасьць людзей, такую колькасьць бел-чырвона-белых сьцягоў менскія вуліцы бачылі толькі на разьвітаньні з Васілём Быкавым. Сёньня раніцай я быў на Ўсходніх могілках на магіле Васіля Уладзімеравіча, там стаялі сьвежыя кветкі, ягоны партрэт, і мне падалося, што ў яго была нейкая ўсьмешка. Сёньня дух Быкава на плошчы.

Аляксандар Лукашук, урывак з рэпартажу з Кастрычніцкай плошчы ў Менску 19 сакавіка 2006 году

XS
SM
MD
LG