Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«He was right»


Джордж Лорынг Браўн, «Краявід Новай Англіі з могілкамі» (1862).

Джордж Лорынг Браўн, «Краявід Новай Англіі з могілкамі» (1862).

У кожным новым месцы, у якое трапляю, заўсёды імкнуся пабываць на старых гарадзкіх могілках. Хаджу ўздоўж магіл, чытаю эпітафіі. За кожнай — як мінімум навэла.

У мальтыйскай сталіцы Валеце, у самым яе цэнтры, выпадкова натрапіў на закінутыя могілкі ХІХ ст., дзе пахаваныя пераважна каляніяльныя брытанскія афіцэры і маракі. Шоргат соснаў, заімшэлыя камяні, напаўсьцёртыя імёны... І — надмагільле нейкага шатляндзкага капітана: імя, год і месца нараджэньня, год сьмерці і ледзьве бачная эпітафія: «He was right» («Ён меў рацыю»).

У чым менавіта той пазабыты шатляндзец меў рацыю — невядома. Дый ніхто ўжо гэтага не дазнаецца.

Але за фразай — цэлы раман...

Уладзіслаў Ахроменка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG