Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме пачаўся суд па справе ад забароне Мэджлісу


Ілюстрацыйнае фота. Ператрус у будынку Мэджлісу крымскататарскага народа ў Сімфэропалі

Ілюстрацыйнае фота. Ператрус у будынку Мэджлісу крымскататарскага народа ў Сімфэропалі

У анэксаваным Крыме 17 сакавіка пачаўся судовы працэс па справе аб забароне Мэджлісу.

Пазоўнік і адказчык далі тлумачэньне адносна заяўленага адміністрацыйнага пазову, а таксама задалі адзін адному пытаньні што да акалічнасьцяў справы. Як паведамляе тэлеканал «Громадське телебачення», у выніку суд прыйшоў да высновы, што ў дадзены адміністрацыйны працэс неабходна прыцягнуць у якасьці зацікаўленай асобы Дзяржаўны камітэт па справах міжнацыянальных адносінаў і дэпартаваных грамадзянаў Рэспублікі Крым.

Слуханьне справы адклалі на 7 красавіка. Адзначаецца, што так званы пракурор Крыму Натальля Паклонская падрыхтавала абвінавачваньні і матэрыялы справы аб’ёмам у 600 старонак.

15 лютага Натальля Паклонская падала пазоў у суд Крыму аб забароне Мэджлісу. Яна падпісала заяву на падставе артыкулу «Аб супрацьдзеяньні экстрэмісцкай дзейнасьці». Пасьля Паклонская заявіла, што ад крымскататарскага насельніцтва нібыта «працягваюць паступаць звароты з просьбай прызнаць супрацьпраўнай і правакацыйнай дзейнасьць Мэджлісу крымскататарскага народа, а таксама прыняць меры па забароне выкарыстаньня крымскататарскага нацыянальнага сьцяга злачынцамі, якія ажыцьцяўляюць блякады і дывэрсіі супраць народаў Крыму».

12 лютага ў Крыме праводзіліся ператрусы ў дамах крымскіх татараў, акрамя таго чацьвёра крымскіх татараў былі арыштаваныя.

XS
SM
MD
LG