Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея — пагроза № 1 для Амэрыкі, — Пэнтагон


Картэр Эштан

Картэр Эштан

Абмяркоўваючы бюджэт на абарону ў 2017 годзе, кіраўнік Пэнтагону Картэр Эштан назваў пяць глябальных пагрозаў бясьпекі для ЗША, першая сярод якіх — Расея. У праекце бюджэту на армію прапаноўваецца выдаткаваць $ 582,7 мільярдаў даляраў.

Цяпер у сьвеце існуе пяць глябальных пагрозаў для бясьпекі Амэрыкі, заявіў міністар абароны ЗША Эштан Картэр. На першае месца ён паставіў Расею, далей — Кітай, Паўночная Карэя, Іран і міжнародны тэрарызм.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на сайце ваеннага ведамства ЗША.

Картэр заявіў пра гэта ў Камітэце па ўзброеных сілах Сэнату ЗША падчас слуханьняў, прысьвечаных абароннаму бюджэту ЗША на 2017 год.

«Сёньняшняя сытуацыя ў галіне бясьпекі рэзка адрозьніваецца ад таго, што было апошнія 25 гадоў. Яна патрабуе новых падыходаў», — сказаў кіраўнік Пэнтагону.

Пры гэтым ён ахарактарызаваў Расею і Кітай як двух найбольш небясьпечных канкурэнтаў, якія разьвіваюць сыстэмы ўзбраеньняў, якія ставяць пад пагрозу лідэрства ЗША ў асобных абласьцях.

Картэр запрасіў ваенны бюджэт у памеры 582,7 мільярды даляраў, зь якіх 523,9 млрд складаюць базавы бюджэт, а 58,8 — пойдуць у фонд для правядзеньня тэрміновых апэрацыяў за мяжой.

У лютым Картэр заяўляў пра неабходнасьць зьмяніць прыярытэты выдаткаў, якія адпавядалі б новай стратэгічнай абстаноўцы. Зьмяненьні зьвязаныя, на яго думку, з узмацненьнем пазыцыі Расеі і ростам пагрозаў з боку «Ісламскай дзяржавы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG