Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве напалі на праваабаронцу Алу Фралову


Ала Фралова

Ала Фралова

У 2014 годзе Фралова была арганізатарам акцыі пратэсту супраць рэформы ў галіне аховы здароўя.

У Маскве зьдзейсьнены напад на праваабаронцу і актывістку руху «За годную мэдыцыну» Алу Фралову. Пра гэта паведамляе сайт праекту «ОВД-Инфо».

Як распавяла сама Фралова, у чацьвер увечары каля яе кватэры да яе падышлі двое маладых людзей і пырснулі ў твар зь пярцовага балёнчыка. Яна змагла разабраць толькі адно слова, якое выгукнулі тыя, хто нападаў: «Запомні!». Фралова ня ведае, з чым можа быць зьвязаны напад.

У 2014 годзе актывістка была арганізатарам акцыі пратэсту супраць рэформы ў галіне аховы здароўя.

Гэта ня першы выпадак нападу на праваабаронцаў з пачатку сакавіка. У сераду ў цэнтры Грознага напалі на кіраўніка «Камітэту па прадухіленьні катаваньняў» Ігара Каляпіна. 9 сакавіка на мяжы Інгушэціі і Чачні невядомыя напалі на мікрааўтобус з праваабаронцамі са зводнай мабільнай групы «Камітэту па прадухіленьні катаваньняў» і расейскімі і замежнымі журналістамі. Нападнікі зьбілі іх, забралі тэхніку, а аўтамабіль спалілі.

Савет па правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі асудзіла напад на праваабаронцаў.

XS
SM
MD
LG