Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталая прадстаўніца Злучаных Штатаў Радзе бясьпекі ААН Саманта Паўэр заявіла, што Крым быў і будзе часткай Украіны.

Пра гэта яна сказала 17 сакавіка падчас выступу на сустрэчы ў ААН да другой гадавіны анэксіі ўкраінскага паўвострава:

«Час праходзіць, але не змяняе факту, што Крым быў, ёсьць, павінен быць і будзе заставацца часткай суверэннай Украіны», — цытуе Паўэр прэс-служба прадстаўніцтва ЗША ў ААН у Twitter.

Паўэр адзначыла таксама, што «акупацыйная ўлада робіць сур’ёзныя парушэньні правоў этнічных і рэлігійных меншасьцяў».

«Гэта ня толькі крымскія татары, якія зьяўляюцца мішэньню ў Крыме, мова йдзе пра шырокае кола крытыкаў дзеяньняў Расеі», — падкрэсьліла прадстаўніца ЗША ў ААН.

У канцы лютага —пачатку сакавіка 2014 года перакінутыя з Расеі і крымскіх баз расейскага Чарнаморскага флёту войскі без апазнавальных знакаў акупавалі Крымскі паўвостраў.

16 сакавіка 2014 года на тэрыторыі Крыма і горада Сэвастопаля адбыўся незаконны, непрызнаны сьветам «рэфэрэндум» аб статусе паўвострава, па выніках якога Расея ўключыла Крым у свой склад.

Ні Ўкраіна, ні Эўрапейскі зьвяз, ні ЗША не прызналі гэта галасаваньне.

Вярхоўная Рада Ўкраіны афіцыйна абвясьціла 20 лютага 2014 года пачаткам часовай акупацыі Крыма і Сэвастопаля Расеяй. 7 кастрычніка 2015 года прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон аб гэтым. Міжнародныя арганізацыі прызналі акупацыю і анэксію Крыма незаконнымі і асудзілі дзеяньні Расеі. Краіны Захаду ўвялі шэраг эканамічных санкцый супраць Масквы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG